Сёння невялікі ўтульны Добруш прымае гасцей з розных куткоў нашай краіны


Сёння невялікі ўтульны Добруш прымае гасцей з розных куткоў нашай краіны — Беларусь адзначае ХХІХ Дзень беларускага пісьменства. 3 і 4 верасня на вуліцах старажытнага горада пройдуць прэзентацыі і фестываль футбола, літаратурныя чытанні і канцэрты, будуць працаваць персанальныя выставы і дзіцячыя пляцоўкі.
Рагачоўцы прымаюць актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах — на вуліцы князя Ф.І.Паскевіча працуе выстава рэгіянальных друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Гомельскай вобласці “Газетны бульвар”, дзе прысутнічаюць і прадстаўнікі раённай газеты “Свабоднае слова”. На свята прыехалі таксама калектыў Дома рамёстваў са Стрэнек, Дома кнігі, танцавальны калектыў Стаса Грэчко, узорны ансамбль танца “Медуніца” і ўзорны дзіцячы духавы аркестр “Агамі”.