Віктарына для юных даследчыкаў

З 16 сакавіка па 31 красавіка 2022 года на Рагачоўшчыне праводзіцца раённая гістарычная віктарына “Яны змагаліся за Беларусь”, да ўдзелу ў якой запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада і раёна. Калі ёсць жаданне пашырыць веды аб ваеннай гісторыі краіны і паспрабаваць сябе ў пошукавай і даследчай рабоце, то самы час пазнаёміцца з умовамі віктарыны і стаць яе ўдзельнікам.

Арганізатарамі віктарыны, прысвечанай Году гістарычнай памяці, выступілі Рагачоўскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі, цэнтральная раённая бібліятэка і рэдакцыя газеты “Свабоднае слова”.

Удзельнікам прапануецца пісьмова адказаць на 76 пытанняў і даслаць адказы на беларускай альбо рускай мове не пазней 31 красавіка 2022 года на адрас: Рагачоў, вул.Уладзіміра Леніна, 50.

Працу неабходна аформіць на камп’ютары (шрыфт 14–15). На тытульным лісце ўказаць назву віктарыны, прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка, клас, навучальную ўстанову і звесткі аб кіраўніку, які дапамагаў. Калектыўная праца абмяжоўваецца трыма ўдзельнікамі.

Літаратурай, якую прадстаўляе цэнтр турызму і краязнаўства, могуць карыстацца толькі ўдзельнікі віктарыны ў памяшканні чытальнага зала цэнтральнай раённай бібліятэкі. Усе пытанні гістарычнай віктарыны можна знайсці па ссылцы.

Падрабязнасцi тут