Жыццё, аддадзенае творчасці

Мерапрыемства, прысвечанае 75-годдзю вядомага драматурга, празаіка, публіцыста Васіля Ткачова (юбілей будзе 1 студзеня 2023 года), прайшло ў Рагачоўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Уладзіміра Караткевіча. Жыццё члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, члена Саюза тэатральных дзеячаў, лаўрэата шматлікіх прэстыжных літаратурных прэмій В.Ткачова абарвалася раптоўна, год таму.

Васіль Юр’евіч быў удастоены звання Ганаровага жыхара Рагачоўскага раёна, імёны і прозвішчы многіх землякоў пісьменнік увекавечыў у сваіх творах, а спектаклі па п’есах выдатнага майстра драматургіі ішлі і ідуць у тэатрах нашай краіны і за мяжой.

Аб усім гэтым ішла гаворка на сустрэчы з вучнямі  СШ № 2 горада Рагачова. Сваімі ўспамінамі падзяліўся і сябар Васіля Ткачова,  таварыш па творчасці, зямляк Міхась Сліва.  У прыватнасці, ён падкрэсліў, што Васіль Юр’евіч зрабіў выдатны ўчынак – за ўласныя сродкі паставіў у роднай вёсцы Гута Журавіцкага сельсавета помнік аднавяскоўцам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Выступоўца падзяліўся і навіной: у выніку намаганняў абласнога аддзялення СПБ у Гомелі на доме, дзе жыў і працаваў Васіль Ткачоў, будзе станоўлена інфармацыйная дошка.

Свабоднае слова